Catholic Landmarks (BY)

Прапануем усім жадаючым здзейснiць велападарожжа па касцёлах на захадзе Беларусі. Падчас гэтага велападарожжа вы пабачыце храмы ў Солах, Гервятах, Дубку і Жодзішках. 

Касцёл у стылі мадэрн у Солах быў пабудаваны ў 20-30-я гг. ХХ ст. і вядомы сваімі фрэскамі "Абарона Чанстаховы" і "Цуда над Віслай", якія прысвечаны падзеям польскай гісторыі. 

 

Касцёл Святой Троіцы ў стылі неаготыкі ў Гервятах быў пабудаваны на пач. ХХ ст. на месцы старога храма, які знаходзіўся на гэтым месцы з XVI ст.
Вышыня касцёла складае 61 м, дзякуючы чаму ён з'яўляецца адным з самых высокіх у Беларусі. Акрамя таго, асаблівасць касцёла і ў тым, што гэта адзіны касцёл у Беларусі, які пабудаваны па ўсім канонам готыкі. А алтар і амвон выкананы ў стылі неаготыкі. Акрамя знешняга і ўнутранага ўбранства, варта ўвагі і тэрыторыя вакол касцёла: тут разбіты парк, які ўпрыгожваюць крыжы, фігуры анёлаў і 12 апосталаў.

  

Комплекс з сакральных драўляных і мураваных пабудоў і драўляных крыжоў, размешчаных у пэўным парадку, знаходзіцца на беразе ракі Віліі непадалёк ад вёскі Дубок. Комплекс быў пабудаваны ў 30-я гг. ХХ ст.
Пачаткам будаўніцтва лічыцца 1928 г., і ўжо праз год была адчынена драўляная капліца, выкананная ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства Беларусі. Прыкладна праз 7 год тут пачалося будуўніцтва стацый (ад лацінскага "стаянне", усяго было ўзведзена 7 стацый), якія атрымалі назву Марыінскай Кальварыі (у каталікоў - сакральныя святыя месцы, прысвечаныя культу крыжовага шляху).  

  

Касцёл Святой Троіцы (у мінулым кальвінскі збор) у Жодзішках быў пабудаваны ў пач. XVII ст. і быў перабудаваны ў пач. XIX ст. Храм выкананы ў адпаведнасці з аскетычнымі прынцыпамі кальвіністаў і вытрыманы ў простых формах. У 20-я гг. ХХ ст. пробашчам касцёла быў Вінцэнт Гадлеўскі, прыхільнік беларусізацыі касцёла і ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху. 

 

Месца збору: Чыгуначны вакзал у Мінску (час будзе ўдакладнены бліжэй да даты велападарожжа).

Папярэдні план велападарожжа

1-шы дзень:

  • даезд на цягніку ці электрычцы да Маладзечна, агляд горада на роварах;
  • прыбыццё ў Смаргонь, абед;
  • выезд на маршрут па касцёлах, прыбыццё ў Астравец, засяленне ў гатэль, вячэра;
  • вольны час (магчыма, вячэрняя праграма).

2-гі дзень:

  • сняданак, высяленне з гатэля;
  • працяг маршруту па касцёлам на захадзе Беларусі, абед на маршруце;
  • прыбыццё на чыгуначную станцыю, адпраўленне ў Мінск.

У кошт уключаны: пражыванне, харчаванне (сняданак, абед, вячэра), ровары, суправаджаючыя групы.

GPX Field:
Distance:
124 km