Around Vileika

Вілейскае вадасховішча было пабудавана ў пачатку 70-х гг. для таго, каб павялічыць паступленне вады ў Мінск. У пасляваенныя гады сталіца наноў адстройвалася і паступова ператваралася ў буйны прамысловы і культурны цэнтр. Яе насельніцтву, колькасць якога ужо перавысіла мільён, вады Свіслачы ўжо было недастаткова.

Зараз вадасховішча вядома і як месца адпачынку. Яго высокія, пакрытыя соснамі берагі ацанілі турысты, кожны год прыязджаючы сюды з наметамі. 

У Вілейскім раёне захавалася мноства помнікаў архітэктуры: практычна ў кожнай вёсцы можна знайсці аб'екты, на якія варта паглядзець. Напрыклад, у в. Вязынь захавалася сядзіба другой паловы XIX ст. і касцёл Раства Прэсвятой Дзевы Марыі, у Іллі - цікавая Свята-Ільінская царква пач. ХХ ст. і касцёл Прэсвятога сэрца Іісуса кан. ХІХ - пач. ХХ ст.

Таксама варта паглядзець на цікавыя мясціны і самой Вілейкі, на галоўнай плошчы якой стаяць царква Святой Марыі Егіпетскай 1865 г. і  Крыжаузвіжанскі касцёл, пабудаваны ў 1906–1913 гг.
Пазнаёміцца з гісторыяй краю можна ў Вілейскім краязнаўчым музеі (можна зайсці туды па жаданню).

Прапануем разам пашукаць, што засталося ад былога жыцця, і адправіцца ў гэта захапляльнае велападарожжа.

Месца збору: Чыгуначны вакзал у Мінску (час будзе ўдакладнены бліжэй да даты велападарожжа).

Папярэдні план велападарожжа

1-шы дзень:

  • даезд на цягніку ці электрычцы да Маладзечна, агляд горада на роварах;
  • прыбыццё ў Вілейку, абед;
  • выезд на маршрут вакол Вілейскага вадасховішча, прыбыццё на базу адпачынку "Надзея", засяленне ў нумары, вячэра;
  • вольны час (магчыма, вячэрняя праграма з вогнішчам на беразе водасховішча).

2-гі дзень:

  • сняданак, высяленне з гатэля;
  • працяг маршруту вакол Вілейскага вадасховішча, абед на маршруце (магчыма, кафэ "Украинский дворик" каля в. Сосенка);
  • прыбыццё на чыгуначную станцыю, адпраўленне ў Мінск.

У кошт уключаны: пражыванне, харчаванне (сняданак, абед, вячэра), ровары, суправаджаючыя групы.

GPS Track:
GPX Field:
Distance:
99 km